Анонсы

Больш за 50 чыноўнікаў і бізнесменаў іспанскага горада Марбелья пасадзілі ў турму за махінацыі з нерухомасцю

Паводле неафіцыйных дадзеных, карупцыйныя схемы зліў прадпрымальнік, пакрыўджаны пройгрышам у покер чыноўнікаў мэрыі.

У пятніцу, 4 кастрычніка, іспанскі суд вынес прысуды больш за 50 чыноўнікам і бізнэсмэнам курортнага горада Марбелья, паведамляе Лента.ру са спасылкай на агенцтва Франца-Прэс.

Чыноўнікаў прызналі вінаватымі ў карупцыі і махінацыях з нерухомасцю. Самы жорсткі прысуд - 11 гадоў турэмнага зняволення і штраф у памеры 240 мільёнаў еўра - атрымаў кіраўнік аддзела планіроўкі горада Хуан Антоніа Рока. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі «агульнай сістэмы карупцыі», а таксама ў атрыманьні хабараў на суму ў некалькі сотняў мільёнаў еўра ад будаўнічых кампаній.

Астатнія фігуранты справы, сярод якіх два былыя мэра горада, прызнаныя вінаватымі ў тым, што прымалі хабару ад Рока за незаконнае размеркаванне участкаў пад будаўніцтва. Яны былі асуджаныя да турэмных тэрмінаў ад шасці месяцаў да шасці гадоў і розным штрафаў. Асуджаныя атрымалі значна меншыя тэрміны, чым запытвалі пракуроры. Так, абвінавачванне настойвала на 30-гадовым турэмным тэрміне для Хасэ Антоніо Рока, які дзякуючы арганізацыі карупцыйных схем стаў адным з найбагацейшых людзей Іспаніі.

Карупцыйны скандал у Марбельі пачаўся ў 2006 годзе. Неўзабаве прэм'ер-міністр Іспаніі Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра распусціў адміністрацыю Марбельі і ініцыяваў аўдытарскую праверку дзейнасці чыноўнікаў і бізнесменаў горада. У агульнай складанасці абвінавачванні былі прад'яўленыя 95 чалавек. Аднак больш за 40 з іх прызналі невінаватымі.

Па некаторых дадзеных, інфармацыю аб карупцыйных схемах у 2004 годзе перадаў у паліцыю нейкі бізнэсмэн, незадаволены вынікам партыі ў покер з чыноўнікамі гарадской адміністрацыі.